Радаслаў Сікорскі: “Усходняя палітыка ЕС паспяховая”

Еўрапейскія міністры рыхтуюцца да Саміта Усходняга Партнёрства, які пройдзе сёлета ў лістападзе ў Вільні. Напярэдадні сустрэчы прадстаўніца ЕС па замежнай палітыцы і палітыцы бяспекі Кэтрын Эштан адзначыла, што віленскі саміт стане чарговай нагодай паразмаўляць пра паглыбленне адносінаў ЕС і краін-чальцоў Партнёрства:

Кэтрын Эштан: “Калі казаць пра будучы саміт “Усходняга партнёрства”, які адбудзецца ў Вільні сёлета, то прадстаўнікі гэтых краін прыедуць на яго, каб абмеркаваць магчымасць паглыблення адносінаў з ЕС”.

А вось польскі міністр замежных спраў Радаслаў Сікорскі сказаў журналістам, што ўсходняя палітыка Еўрасаюза прыносіць шмат поспехаў.

Радаслаў Сікорскі: “Звярніце ўвагу на тое, што з нашымі ўсходнімі партнёрамі мы размаўляем пра дамовы аб асацыяцыі, а не пра войны. На сённяшні дзень “Усход” — гэта месца, дзе Еўропа вядзе паспяховую палітыку. Застаецца толькі гэтыя поспехі замацаваць у выглядзе двухбаковых дамоваў”.

Тым часам па-ранейшаму застаецца нявырашаным пытанне з палітвязнямі ў Беларусі і Украіне. ЕС пакуль не здольны паўплываць на палітычную сітуацыю ў краінах-суседках.

Нагадаем, што ініцыятыва Усходняга Партнёрства ахоплівае шэсць краін — суседак ЕС: Украіну, Беларусь, Малдову, Грузію, Арменію і Азербайджан. Аднак Беларусь не можа прымаць удзел у праграмах Усходняга Партнёрства нароўні з іншымі краінамі праз праблемы з дэмакратыяй, парушэнні правоў чалавека і рэпрэсіі грамадзянскай супольнасці.

Фота — wyborcza.pl

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі