Рада беларускай інтэлігенцыі заклікае да байкоту выбараў

Як паведамляе праваабарончы сайт "Вясна", Полацк наведалі кіраўнік Рады Уладзімір Колас, паэты Генадзь Бураўкін і Георгій Ліхтаровіч, журналіст Анатоль Гуляеў, перакладчык і педагог Лявон Баршчэўскі, мастак Алесь Марачкін.

Галоўным пытаннем на сустрэчы сталі будучыя выбары ў Палату прадстаўнікоў. Па словах выступоўцаў, улады даўно ператварылі выбары ў пастановачны фарс і пазбавілі народ канстытуцыйнага права выбіраць або быць абранымі. Жорстка крытыкавалі сябры Рады і апазіцыйныя партыі, якія не змаглі ў чарговы раз аб'яднацца і выступіць адзіным фронтам. Адзіным разумным варыянтам у такой сітуацыі, на думку мінскіх гасцей, з'яўляецца байкот выбараў.

У канцы сустрэчы Уладзімір Колас прапанаваў прысутным "Зварот да грамадзян Беларусі". У гэтым дакуменце прапануецца варыянт стварэння Беларускай дэмакратычнай кааліцыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі