Рабочы “Граніту” у Мікашэвічах абвясціў галадоўку

Актывіст незалежнага прафсаюзу кажа, што ўжо другі дзень галадае. Аднак паведаміць пра гэта Радыё Свабода ён здолеў толькі цяпер, бо знаходзіўся ў міліцыі. Леанід Гладзевіч правёў там суткі.

З яго словаў, адміністрацыя “Граніту” пачала ціснуць на бацькоў яго жонкі, каб яна, у сваю чаргу, паўплывала на актывіста і прымусіла адмовіцца ад удзелу ў незалежным прафсаюзе.

Спадар Гладзевіч кажа, што плануе трымаць галадоўку да таго часу, пакуль незалежны прафсаюз на “Граніце” не даб’ецца рэгістрацыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі