Рабен і Месі: Цяпер "Баварыя" нашмат больш моцная, чым "Барселона"

Нагадаем, "Баварыя" разграміла "Барселону" з лікам 4:0 (2 галы забіў Мюлер, па адным — Гомес і Рабен).

"Яны былі нашмат мацней за нас, мелі прыкметную фізічную перавагу, — кажа пасля матча нападаючы "Барсы" Ліянэль Месі. — Крыўдна, што ўсё так здарылася, але нам трэба рухацца далей...".

Паўабаронца "Баварыі" Ар'ен Рабен пасля пераможнага паядынка быў проста шчаслівы: "Гэта неверагодна, я проста не магу паверыць у гэта. "Барселона" дамінуе ў Еўропе апошнія пяць гадоў. Мы можам на самай справе ганарыцца тым, чаго дабіліся ў гэты вечар, але наперадзе застаецца матч у адказ, які яшчэ трэба згуляць, так што патрабуецца захоўваць асцярожнасць. А сёння з самага пачатку адчуваў, што мы здольныя дамагчыся добрага выніку".

Матч у адказ — 1 траўня.

У іншым паўфінале 24 красавіка згуляюць "Барусія" (Дортмунд) — "Рэал" (Мадрыд).

Фота — AFP

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі