П'яны ліхач працягнуў інспектара ДПС 400 метраў на капоце

Інспектары ДПС неслі службу на аўтадарозе Пенза-Сердобск, калі звярнулі ўвагу на легкавік, які імчаўся з хуткасцю каля 130 кіламетраў у гадзіну пры дазволенай 60 км/г. На патрабаванне спыніцца кіроўца не адрэагаваў, пачаўся пераслед.

Заблакаваўшы праезную частку, ліхача спынілі каля крамы ў вёсцы Названаўка.

"Калі супрацоўнік ДПС падышоў да аўтамашыны, кіроўца раптам пачаў рух заднім ходам, пры гэтым зачапіў інспектара капотам за форменную вопратку... Ён працягнуў інспектара каля 400 метраў", — гаворыцца ў паведамленні.

Паліцыянт кулаком выбіў шкло. Толькі пасля гэтага кіроўца спыніў аўтамабіль. Ён выйшаў з машыны і спрабаваў уцячы, але быў затрыманы. Пры гэтым хлопец аказваў супраціў і нецэнзурна лаяўся. Малады чалавек прайшоў медычны агляд, дзе было ўстаноўлена, што ён знаходзіцца ў стане алкагольнага ап'янення.

Інспектар атрымаў цялесныя пашкоджанні. Маладому чалавеку пагражае да 5 гадоў пазбаўлення волі, паведамляе РІА "Новости".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі