Пуцін памілаваў дваіх грамадзян Беларусі, асуджаных за таблеткі ад кашлю

Пра гэта інфармуе РІА "Новости".

Еўрарадыё неаднаразова паведамляла пра гэтую сітуацыю. Пяць гадоў таму беларусы прывезлі ў Маскву тысячу польскіх таблетак "Тусал" пасля таго, як супрацоўнік расійскай Федэральнай службы па кантролю за абаротам наркотыкаў замовіў іх партыю праз інтэрнэт. Пры гэтым ён прадставіўся аптэкарам. У выніку, хлопцаў затрымалі і асудзілі. У канцы 2007-га Маскоўскі гарсуд знізіў тэрмін беларусам да 9 гадоў.

За вызваленне аднаго з затрыманых землякамі нават збіраліся подпісы.

Маскоўскі адвакат беларускіх “наркадылераў” Станіслаў Маркелаў (праз некалькі гадоў яго застрэліць кілер) пасля суда заявіў, што гэта была звычайная правакацыя.

Нагадаем, "Тусал" свабодна прадаваўся ва ўсіх беларускіх аптэках, але не ўключаны ў пералік зарэгістраваных у Расіі прэпаратаў. Гэтыя таблеткі ўтрымліваюць псіхатропнае рэчыва ў малых дозах.

Указ аб памілаванні беларусаў Уладзімір Пуцін падпісаў 30 траўня, напярэдадні свайго афіцыйнага візіту ў Беларусь.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі