Пуціну будуць дакладваць аб сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі

Як кажа ў каментары Еўрарадыё яе старшыня Андрэй Юраў, сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі будзе ў іх на асаблівым кантролі.
120225_iuraupravyczalavieka_0.mp3
Андрэй Юраў: “На першым жа пасяджэнні нашай камісіі мы дамовіліся, што асаблівая ўвага, у тым ліку ў адпаведнасці з апошнімі пасланнямі прэзідэнта і прэм’ер-міністра Расійскай Федэрацыі, будзе нададзеная сітуацыі з правамі чалавека ў прасторы Мытнага саюза СНД. Таму тое, што пытанне наконт правоў чалавека ў Беларусі будзе ставіцца — гэта 100%. Больш за тое, будзе адмысловая група экспертная з прыцягненнем беларускіх праваабаронцаў у якасці незалежных міжнародных экспертаў”.

У новым складзе Савет пры прэзідэнце Расіі па развіццю грамадзянскай супольнасці і правах чалавека працуе ўсяго некалькі месяцаў і пакуль “беларускае пытанне” на ім не разглядалася. Але Юраў не выключае, што ў хуткім часе будзе падрыхтаваны адмысловы даклад на гэтую тэму з канкрэтнымі прапановамі парламенту і прэзідэнту.

Нагадаем, праваабаронца Андрэй Юраў пасля прэзідэнцкіх выбараў 2010 года ў Беларусі ўзначаліў Міжнародную назіральніцкую місію Камітэта міжнароднага кантролю па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі. Беларускія ўлады забаранілі расійскаму праваабаронцу ўезд у нашу краіну.

На здымку: Уладзімір Пуцін (яшчэ прэм'ер-міністр) размаўляе ў Мінску са сваім беларускім калегам Міхаілам Мясніковічам. Сакавік 2011 года. Фота — bymedia.net