Пуцін: Пасля сыходу з палітыкі займуся правам ці літаратурай

Нагадаем, 7 красавіка пачынаецца візіт Уладзіміра Пуціна ў Нямеччыну.

"Я вельмі разлічваю на тое, што пасля завяршэння сваёй палітычнай дзейнасці і дзяржаўнай дзейнасці ў мяне будзе магчымасць пазаймацца і нейкімі іншымі пытаннямі і праблемамі, — цытуе словы Пуціна РІА "Новости". — Я вельмі люблю права, я люблю літаратуру і вельмі разлічваю на тое, што мне ўдасца заняцца ўжо без канкрэтнай прывязкі да дзяржаўнай працы гэтымі праблемамі, можа быць, нейкімі іншымі — грамадскімі, спартовымі і г. д.".

Прэзідэнт Расіі адзначыў, што "кожны нармальны чалавек заўсёды заглядае за нейкі далягляд" і нагадаў, што ён не самы вялікі доўгажыхар у палітыцы Еўропы і Паўночнай Амерыкі.

Нагадаем, Уладзімір Пуцін у 2000-2008 гадах займаў пасаду прэзідэнта два тэрміны запар, у 2008-2012 гадах быў прэм'ер-міністрам, а ў сакавіку летась яго ў трэці раз абралі на пасаду прэзідэнта.

Пуцін: Падслухоўваць чужыя размовы нядобра і я завязаў з гэтым (відэа)


Уладзімір Пуцін ткачыхам: трэба менш есці і больш рухацца!

Журналістка Уладзіміру Пуціну: "Дзякуй, Вова" (відэа)

Фота — ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі