Прысуд чалавеку, які пляскаў адной рукой, суддзя Заяц пакінуў у сіле

110810 Kaplin_site.mp3

Міліцыянты пасведчылі, што Канстанцін, які некалі страціў адну руку, тым не менш пляскаў у ладкі на "маўклівай акцыі". За што суд аштрафаваў яго больш чым на 1 млн. рублёў. 8 жніўня суд другой інстанцыі вырак пакінуў у сіле.

Еўрарадыё: Як праходзіў ваш суд? Мы ведаем, што вы хацелі абскардзіць штраф, які вам прысудзілі за плясканне ў ладкі 3 ліпеня.
Каплін: "Суд праходзіў вельмі хутка, як і чакалася, тры хвіліны на размовы і літаральна трыццаць секунд на абвяшчэнне прысуду. Адзінае, што я чакаў, што рашэнне адменяць. Але чаканні не апраўдаліся".
Еўрарадыё: Як суддзя абгрунтаваў вынесенае рашэнне?
Каплін: "Ён не тлумачыў, ён толькі зачытвае рашэнне".
Еўрарадыё: На судзе былі толькі вы і суддзя?
Каплін: "Там яшчэ былі тыя ж хлопцы, якім таксама пакінулі прысуды, як яны і былі".
Еўрарадыё: "Як звалі суддзю?"
Каплін: "Заяц".
Еўрарадыё: Што вы казалі яму наконт таго, што вы пляскалі ў далоні?
Каплін: "Ён на гэта не рэагаваў, гэта было ў скарзе напісана. Ён гэта зачытаў, я пацвердзіў у судзе, ён выйшаў, пасля вярнуўся, ніяк не каментаваў. Магчыма, нешта будзе напісана ў рашэнні".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі