Андрэя Пачобута вызвалілі з залы суда

Неўзабаве на Еўрарадыё першае інтэрв'ю журналіста "Газеты выборчай" пасля вызвалення з гродзенскага суда.

14:30. У судовую залю ўвайшлі 7 чалавек, якія будуць сачыць за абвяшчэннем прысуду Андрэю Пачобуту. Сярод іх яго жонка, маці і хросны, а таксама старшыня Саюза палякаў Беларусі Анжаліка Арэхва. Журналістаў на абвяшчэнне прысудаў не пускалі. Нават калі яны спрабавалі прайсці па пашпартах, ім ветліва нагадвалі, што яны журналісты, таму ўваход на закрыты працэс ім забаронены. Не пусцілі ў залю таксама консула Польшчы ў Гродне - бо "судовы працэс ідзе не над грамадзянінам Польшчы".

У Гродне завяршаецца судовае пасяджэнне па справе журналіста Андрэя Пачобута.Неўзабаве адбудзецца абвяшчэнне прысуду, на якое пусцяць толькі 7 чалавек, якіх мусіць абраць жонка падсуднага журналіста Аксана. Таксама яна распавяла Еўрарадыё, што ўваход у залю забаронены журналістам.

5 ліпеня каля 10:15 Андрэя Пачобута прывезлі ў дворык суда. Праезд быў загароджаны міліцэйскімі машынамі, таму пабачыць Андрэя ў людзей, што сабраліся побач з будынакм, не атрымалася.

Відавочцы паведамляюць, што перад пасяджэннем мініцыянты спрабавалі затрымаць фатографа Сяргея Грыца. Але калегі здолелі "адбіць" яго.

Праз некалькі хвілінаў журналіст "Газеты выборчай" выступіў у судзе з апошнім словам. Яно заняло не больш за 2 хвіліны. Вінаватым ён сябе не прызнаў.

Адвакаты Андрэя Пачобута паведамілі, што прысуд яму будзе вынесены 5 ліпеня ў 14:30. Пакуль што невядома, ці зробяць абвяшчэнне прысуду адкрытым.

Нагадаем, журналіста "Газеты выборчай" Андрэя Пачобута судзяць за абразу і паклёп на Аляксандра Лукашэнку. Дзяржаўны абвінаваўца папрасіў суд пакараць яго 3 гадамі калоніі.

Разгляд справы Андрэя Пачобута ў судзе пачаўся 3 тыдні таму, 14 чэрвеня. Усяго ж Пачобут знаходзіцца за кратамі больш за 3 месяцы.

Некалькі фотаздымкаў з-пад суда.

 

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі