Прэзідэнтам Фінляндыі стаў 63-гадовы кансерватар Саўлі Нііністэ

Нііністэ будзе першым фінскім прэзідэнтам-кансерватарам за 5 дзесяцігоддзяў, адзначае ВВС.

На пасадзе прэзідэнта ён зменіць Тар'ю Халанен, якая заканчвае свой другі прэзідэнцкі тэрмін. Яна была адной з самых папулярных кіраўніц дзяржаваў у фінскай гісторыі.

Прэзідэнцкая пасада ў Фінляндыі з'яўляецца ў значнай ступені цырыманіяльнай. Аднак прэзідэнт удзельнічае ў фармаванні вонкавай палітыкі па пытаннях, не звязаных з ЕС, а таксама прадстаўляе краіну за мяжой на ўрачыстых мерапрыемствах.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі