Прэзідэнт ЗША падоўжыў тэрмін абмежаванняў у гандлі з Беларуссю

Закон надзяляе кіраўніка дзяржавы паўнамоцтвамі рэгуляваць гандлёвыя адносіны з краінамі, якія ўяўляюць пагрозу для Злучаных Штатаў, паведамляе РИА Новости. У спіс такіх краін апроч Беларусі трапілі таксама Іран, М’янма, Судан, Расія, Сірыя, Паўночная Карэя і Лівія.


Закон упершыню набыў моц 28 кастрычніка 1977 года. Спіс краінаў, якія ў ім згадваюцца, можа карэктавацца.

Нагадаем, што 11 жніўня ЗША увялі дадатковыя эканамічныя санкцыі ў дачыненні чатырох буйных беларускіх кампаній — “Белшына”, “Гродна Азот”, “Гродна Хімвалакно”, а таксама “Нафтана”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі