Прэзідэнт Еўрапарламента спачувае сям’і Уладзіслава Кавалёва

“Я глыбока шкадую, што беларускія ўлады не слухалі неаднаразовыя заклікі да адмены смяротнага пакарання з боку Еўрасаюза і міжнародных арганізацый. Я занепакоены тым, што лёс другога асуджанага Дзмітрыя Канавалава застаецца невядомым. Калі гэта яшчэ не зусім позна, я заклікаю беларускія ўлады неадкладна спыніць смяротныя пакаранні”, — заявіў Марцін Шульц.

Таксама кіраўнік Еўрапейскага парламента заклікае ўлады праявіць гуманізм і выдаць сям’і цела расстралянага. “Пахаванне яго ў безыменнай магіле ганебнае і непрымальнае для XXI стагоддзя”, — сказаў Марцін Шульц.

Нагадаем, што афіцыйнае пацверджанне ад выкананні прысуду 17 сакавіка атрымалі сваякі Уладзіслава Кавалёва. Ці было такое ж паведамленне ў сям’і Дзмітрыя Канавалава, невядома. Асобныя сродкі масавай інфармацыі, напрыклад, партал TUT.by учора ўдзень паведамілі пра расстрэл другога фігуранта справы са спасылкай на крыніцу ў МУС. Тэлеканал ОНТ увечары 17 сакавіка паведаміў пра выкананне прысуду ў дачыненні абодвух асуджаных за тэракт.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі