Прэзідэнцкая памылка ў віншавальным лісце да Барака Абамы

Нагодай стала памылка, якую ён зрабіў у віншавальным лісце да Барака Абамы з нагоды яго перамогі на прэзідэнцкіх выбарах у ЗША. Копія ліста з’явілася на афіцыйным акаўнце Елісейскага палаца ў Twitter.

Большая частка тэксту была на французскай мове, а вось подпіс быў зроблены асобна і ад рукі: "friendly, Francois Hollande". Відавочна, што французскі прэзідэнт хацеў напісаць "friendly yours" — то бок “па-сяброўску ваш”. Аднак паколькі адно са значэнняў слова "friendly" — "мілы", карыстальнікі Twitter жартаўліва нараклі кіраўніка Францыі “мілым Франсуа Аландам”.

Фота — Reuters