Прэзентацыя “Саўкі ды Грышкі” адбылася ў Гродне (фота)

Дыск “Саўка ды Грышка. Год першы” у Гродна прывезлі ягоныя ўкладальнікі Ягор Маёрчык і Аляксей Знаткевіч. Той, хто прыйшоў першым, атрымаў плытку ў падарунак.

Хоць афішы пра канцэрт нідзе не расклейваліся, ахвотных паслухаць Лявона Вольскага сабралася поўная зала, якую пазычыў “Саюза палякаў на Беларусі”. Спявак выбачыўся за тое, што выступ будзе карацейшым за запланаваны: напярэдадні Лявон захварэў. Публіка старанна дапамагала Вольскаму, падпяваючы добра вядомыя словы з “Тры чарапахі”, “Госці” ды іншых хітоў. Разы ў два даўжэй за канцэрт адбывалася раздаванне аўтографаў і фотасесія з Вольскім.

Складанка “Саўка ды Грышка. Год першы” — гэта 50 песень дробнага наменклатуршчыка Савелія і апазіцыянера Рыгора. Паводле сюжэта народнай песні, Саўка ды Грышка змайстравалі дуду. Лявон Вольскі працягнуў гісторыю двух сяброў. Праўда, цяпер яны спяваюць на розныя галасы: Саўка стаў чыноўнікам, а Грышка падаўся у змагары за свабоду.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі