Прадстаўніца АБСЕ заступілася за мадэратараў апазіцыйных інтэрнэт-суполак

Прадстаўніца АБСЕ па свабодзе СМІ кажа, што гэтыя затрыманні з'яўляюцца ўдарам па свабодзе выказвання і парушаюць абавязанні Беларусі ў рамках АБСЕ, перадае БелаПАН.

Нагадаем, 30 жніўня у Мінску былі затрыманыя мадэратары інтэрнэт-суполак Андрэй Ткачоў, Павел Еўціхіеў і Раман Пратасевіч. У Віцебску затрымалі Алега Шрамука. Ва ўсіх дома прайшлі ператрусы, былі забраныя камп'ютары.

Ткачова асудзілі на сем сутак адміністрацыйнага арышту, Еўціхіева — на пяць. Непаўналетняга Пратасевіча адпусцілі пасля чатырохгадзіннага допыту, пагроз і збіцця. Шрамука таксама адпусцілі. Сяргея Бяспалаў уцёк за межы Беларусі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі