Прадстаўнік ЕС сустрэнецца ў Мінску з праваабаронцамі і чыноўнікамі

Дырэктар дэпартамента па пытаннях Расіі, Усходняга партнёрства, Цэнтральнай Азіі, рэгіянальнага супрацоўніцтва і АБСЕ Еўрапейскай службы знешняга дзеяння ЕС збіраецца "устанавіць еўрапейскі дыялог па пытаннях мадэрнізацыі з прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці і палітычнай апазіцыі".

Віганд плануе сустрэцца з беларускімі праваабаронцамі, сваякамі палітзняволеных, супрацоўнікамі дыпламатычнага корпусу і з прадстаўнікамі ўрада. Гэта дасць магчымасць "зрабіць агляд цяперашняга ўзроўню адносін паміж ЕС і Беларуссю і назваць пытанні, якія выклікаюць неспакой у ЕС".

Гунар Віганд будзе знаходзіцца ў Мінску да 10 лютага, інфармуе БелаПАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі