Польскі фатограф атрымаў узнагароду за здымкі з Беларусі

Рафал Мілах адзін з дзесяці фатографаў, які атрымаў грант ад Magnum Emergency Fund.

Серыя "Пераможцы” была зроблена у межах праекту міжнароднага фотаагенцтва Sputnik Photos. Агенцтва, якое знаходзіцца ў Польшчы, ініцыявала стварэнне кнігі пра Беларусь. Ідэя была ў тым, каб пяць фатографаў здымалі там індывідуальныя праекты для сумеснага выдання.

У гэтым праекце фатографы паспрабавалі высветліць, што стаіць за "апошняй дыктатурай" у Еўропе. Рафал Мілах на сваіх здымках прадставіў пераможцаў розных афіцыйных беларускіх конкурсаў.

У межах гранту паляк атрымае фінансаванне ад 4 да 12 тысяч долараў і дапамогу ў рэалізацыі праекту.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі