Польшча падтрымае кандыдатуру Бяляцкага на Нобелеўскую прэмію міру

Афіцыйны прадстаўнік МЗС Польшчы Марцін Басацкі заявіў, што Алесь Бяляцкі — вельмі добры кандыдат. Польскія дыпламаты абяцаюць зацікавіць Нобелеўскі камітэт кандыдатурай беларускага праваабаронцы, піша nn.by.

Польскія СМІ пішуць, што дыпламатычныя захады ў гэтым пытанні будуць далікатнымі, бо Нобелеўскі камітэт не ўспрымае лабізму. Не ўдакладняецца таксама, якой будзе польская падтрымка кандыдатуры і ці міністр Сікорскі асабіста вылучыць Бяляцкага.

У Швецыі кажуць, што вылучэнне Бяляцкага разам падтрымаюць Польшча і Літва.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі