План рэканструкцыі гістарычнага цэнтра Мінска парушае заканадаўства

Па яго словах, якія перадае БелаПАН, тэхнічныя рэгламенты плану парушаюць заканадаўства па ахове гісторыка-культурнай спадчыны.

Нагадаем, што грамадскае абмеркаванне плана рэканструкцыі праводзіцца 5—26 студзеня ў адміністрацыі Цэнтральнага раёна Мінску. Па словах Астаповіча, гісторыкі выявілі пэўную колькасць фальсіфікацый у гэтым горадабудаўнічым дакуменце. Напрыклад, далёка не ўсе будынкі, якія маюць статут гісторыка-культурных каштоўнасцяў, у дэталёвым плане пазначаныя як помнікі архітэктуры. На месцы двух помнікаў архітэктуры ў раёне вуліцы Ракаўскай прадугледжана новае будаўніцтва. Пры гэтым адбудзецца разбурэнне дзвюх культурных каштоўнасцяў.

Усе юрыдычныя заўвагі і ўласныя прапановы таварыства аховы помнікаў плануе агучыць на публічнай сесіі грамадскага абмеркавання праекта. Яна прызначаная на 18 студзеня. Пазней дакументы трапяць у адміністрацыю Цэнтральнага раёна Мінску, Мінгарвыканкам і прадпрыемства "Мінская спадчына", адказныя за рэалізацыю праекта.

Фота — svaboda.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі