"Пінскдрэву" трэба выдаткаваць 7.5 мільярдаў, каб яго не зачынілі

Як паведамляе тэлеканал "Пінск", зараз на прадпрыемствах холдынгу праводзяцца пазапланавыя праверкі розных ведамстваў. Толькі супрацоўнікі МНС налічылі больш за 650 заўваг, якія тычацца супрацьпажарнай бяспекі. Каб выканаць прадпісанні правяраючых органаў, Пінскдрэву патрэбна выдаткаваць 7.5 мільярдаў рублёў. Кантралёры сцвярджаюць, што калі не выправяць іх заўвагі, ў ходынга адбяруць ліцэнзію і яго прадпрыемствы не змогуць працаваць.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі