Пётр Пракаповіч пакуль застаецца на бальнічным
Аднак старшыня праўлення Нацбанку Беларусі 16 траўня правёў працоўную нараду.
Як падлічыў БелаПАН, кіраўнік Нацбанка адсутнічаў на працоўным месцы каля паўтара месяца. У красавіку ён перанёс аперацыю на сэрца. Пры гэтым, як сцвярджаюць у праўленні інфармацыі, увесь гэты час Пракаповіч актыўна ўдзельнічаў у працэсе кіравання Нацбанкам па тэлефоне.
Пятру Пракаповічу 68 гадоў. Нацбанк ён узначальвае з 1998 года. Сёлета ў студзені Лукашэнка падоўжыў тэрмін паўнамоцтваў Пракаповіча на пасадзе кіраўніка Нацбанка да 31 снежня 2015 года.