“Петля Пристрастия” раскрыла назву новага альбома

Напачатку красавіка “Петля Пристрастия” выдае свой новы альбом алкагалічных падкрадух. На дадзены момант трэцяя паўнафарматная пласцінка інды-рокераў знаходзіцца на стадыі звядзення і мастэрынгу.

“Назва, меркавана, ёсць. Амаль стоадсоткава, што гэта “Фобас” — як спадарожнік Марса і як страх, — адкрывае сакрэт гітарыст гурта Ваня Селішчаў. — У альбом увойдзе 10 песень, 7 з якіх мы гралі на канцэртах, а 3 абсалютна новыя, якія ніхто ніколі ні разу не чуў, апроч нас”.

Ужо 10 красавіка “Петля Пристрастия” выпраўляецца ў тур у падтрымку новага дыску. Мінская прэзентацыя “Фобаса” адбудзецца 19 красавіка ў клубе Re:Public.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі