Пасля тэракту з метро пакуль ніхто не звальняецца

Пасля тэракту ў Мінску з супрацоўнікамі метрапалітэна пачалі працаваць псіхолагі. Пра гэта Еўрарадыё паведамілі ва ўпраўленні сталічнага метро.


"Зараз мы гэтую працу праводзім. З людзьмі працуюць нашыя (беларускія) псіхолагі".


Пакуль звальненняў з-за выбуху ў метро не было. Але псіхалагічныя праблемы з выхадам на працу ў супрацоўнікаў сапраўды з’явіліся.


"Каб нехта звольніўся, такіх выпадкаў яшчэ не было. З гэтымі людзьмі працуюць псіхолагі".


Пасля тэракту пасажыраў у метро стала меней. А на ўваходзе ўсіх пачалі даглядаць супрацоўнікі міліцыі. На станцыі Купалаўская ўтварыліся чэргі. Праўда праблем з-за гэтага пакуль няма, бо пасажыраў стала меней.

"Учора яшчэ не ўсе людзі ведалі, што працуюць абедзьве лініі. Першая, Маскоўская лінія была адчыненая а 17-й гадзіне, на кастрычніцкай цягнікі не спыняліся. Людзі яшчэ не ўсе ведалі. Але напэўна пасажырапаток некалькі скараціўся. Мы яшчэ будзем гэта аналізаваць. Пакуль праблем нам гэта не дастаўляе. На сённяшні момант пасажырапаток, як вы сказалі, некалькі знізіўся. Пакуль праблем няма".


Калі будуць адмененыя дадатковыя меры бяспекі і навошта іх уводзіць, калі злачынцаў ужо затрымалі, ні ў метро, ні ў сталічнай міліцыі патлумачыць не змаглі.

Фота: bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі