Пасля крытыкі Лукашэнкі мінскае "Дынама" выйграла ў "Спартака" (відэа)

У першым чвэрцьфінальным матчы "Кубка надзеі" мінскае "Дынама" святкавала перамогу над маскоўскім "Спартаком" з лікам 4:3 (0:1, 3:0, 1:2). Шайбы ў дынамаўцаў на рахунку Плата, Міхалёва, Ніскалы і Іргла.

Відэа матча можна паглядзець тут.

Нагадаем, для выхаду ў паўфінал неабходна атрымаць тры перамогі. Наступныя матчы — 27 лютага ў 18.30 па беларускім часе ў расійскай сталіцы і 2 сакавіка ў Мінску (пачатак а 17-й гадзіне). Магчыма, для вызначэння пераможцы спатрэбяцца і іншыя паядынкі.

Перад ад'ездам у Маскву галоўны трэнер "Дынама" Аляксандр Андрыеўскі (на здымку) паведаміў, што камандзе пастаўленая задача выйграць "Кубак надзеі".

Нагадаем, што ў пятніцу Аляксандр Лукашэнка жорстка скрытыкаваў выступленне мінскага "Дынама" ў Кантынентальнай хакейнай лізе. Ён нават дапусціў, што беларуская каманда можа адмовіцца ад удзелу ў чэмпіянаце КХЛ.

Фота — hcdinamo.by