ПАСЕ заклікала Беларусь правесці справядлівыя выбары

У дакуменце гаворыцца, што камітэт ПАСЕ заклікае беларускія ўлады адкрыць палітычную прастору і выконваць свае абавязанні перад АБСЕ наконт стандартаў свабодных і справядлівых выбараў, выбарчай рэформы, свабоды СМІ і захавання правоў чалавека.

Камітэт шкадуе, што Цэнтравыбаркам Беларусі ў апошні час вырашыў, што да парламенцкіх выбараў не будзе ніякіх зменаў у выбарчае заканадаўства. Як перадае Радыё "Свабода", камітэт таксама выказвае сур’ёзную заклапочанасць з нагоды арышту ў Беларусі праваабаронцаў, палітычных апазіцыянераў і журналістаў.

Камітэт ПАСЕ заклікае беларускае кіраўніцтва спрыяць дэмакратычным і справядлівым парламенцкім выбарам, свабодзе выказвання меркаванняў, асацыяцый і сходаў, а таксама захаванню палітычных правоў для ўсіх апазіцыйных рухаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі