Партыя БНФ: абраць новага адзінага кандыдата трэба ўжо сёлета

Пра гэта спадар Янукевіч заявіў 26 студзеня па сойме Партыі БНФ, які прайшоў у Мінску. На думку старшыні партыі, не ўсе арганізацыі лічаць, што з працэдурай абрання адзінага кандыдата трэба вызначыцца ў бліжэйшы час. Яны хочуць адкласці гэтае пытанне на перыяд пасля выбараў у мясцовыя саветы 2014 года, перадае БелаПАН.

У той самы час Янукевіч адзначае, што ў Партыі БНФ, руху “За свабоду” і кампаніі “Гавары праўду!” ёсць “сумеснае разуменне шэрагу пытанняў”. Па-першае, яны лічыць патрэбным весці дыялог з шырокім колам арганізацый. Па-другое, разумеюць, што абранне адзінага кандыдата будзе лепшым за сітуацыю 2010 года, калі на выбары выйшла адразу некалькі апазіцыйных палітыкаў. Па-трэцяе, гатовыя ісці на кампраміс у часе абмеркавання самой працэдуры абрання адзінага кандыдата.

Па думку старшыні Партыі БНФ, вызначыцца з палітыкам, які прадставіць на новых прэзідэнцкіх выбарах усю апазіцыю, трэба, прынамсі, у канцы гэтага — пачатку наступнага года. Калі ж адцягнуць час да мясцовых выбараў, то адзіны кандыдат проста не паспее вырашыць сур’ёзныя пытанні да выбараў прэзідэнта.

Аптымальнай працэдурай абрання адзінага кандыдата можа стаць правядзенне кангрэсу дэмакратычных сіл, лічыць Аляксей Янукевіч.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі