Папа Рымскі будзе жыць у былым доме садоўнікаў

Яшчэ ў 1992 годзе гэты будынак перабудавалі ў невялікі жаночы манастыр. Але, у сувязі з рамонтам дома, апошнія манахіні адтуль з'ехалі яшчэ восенню 2012 года.

"Гэта не элітнае жыллё, яно будзе каштаваць вельмі танна, таму што ў Папы няма ніякіх асаблівых патрабаванняў", — заявіў прэс-сакратар пантыфіка Федэрыка Ламбардзі.

Як інфармуе РІА "Новости", да заканчэння рамонту ў былым доме садоўнікаў Бенедыкт XVI будзе жыць у летняй рэзідэнцыі Кастэль Гандальфа, у 30 кіламетрах ад Рыма. 28 лютага ён паляціць туды на верталёце.

Фота — AFP

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі