28 лютага — апошні дзень Бенедыкта XVI на пасадзе пантыфіка

27 лютага Бенедыкт XVI даў апошнюю аўдыенцыю для вернікаў. Яна прайшла на плошчы святога Пятра ў Рыме, перадае ВВС. Выступаючы перад тысячамі паломнікаў, пантыфік сказаў, што яго папства было цяжкай ношай, але ён быў упэўнены, што Бог яго не пакіне, і адчуваў чароўную прысутнасць штодня. Ён таксама дадаў, што перажыў і шмат радасных момантаў.

У чацвер Бенедыкт XVI адправіцца на верталёце ў палац Кастэль Гандольфа — за 24 км на паўднёвы ўсход ад Рыма.

Працэс выбараў новага пантыфіка павінен пачацца 4 сакавіка. А канчатковае рашэнне будзе прынята да Вялікадня, які сёлета прыпадае на 31 сакавіка.

Нагадаем, што Бенедыкт XVI вырашыў сыйсці ў адстаўку з-за немагчымасці выконваць свае абавязкі — яму ўжо 85 гадоў.

Фота — proufu.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі