Памёр вядоўца “Гарадка” Ілля Алейнікаў

Яму было 65 гадоў. Ілля Алейнікаў (яго сапраўднае прозвішча Клявер) стварыў свой тэлепраект “Гарадок” разам Юрыем Стаянавым. У творчым дуэце яны працавалі з 1993 года. Менавіта “Гарадок” зрабіў Алейнікава знакамітым і асабліва папулярным.

Апроч працы на тэлебачанні, артыст шмат здымаўся ў кіно, паставіў у 2008 годзе мюзікл “Прарок” і разам з жонкай у 2010 годзе выпусціў альбом “Шансон на дваіх”.

У Іллі Алейнікава застаўся сын Дзяніс Клявер (саліст гурта “Чай вдвоем”) і двое ўнукаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі