Памерла спявачка Уітні Х’юстан

Цела без прыкметаў гвалтоўнай смерці было знойдзена ў нумары гатэля Beverly Hilton у Лос-Анджэлесе. Па гэтым факце распачатае расследаванне. Раней хадзілі чуткі, што ў зоркі былі праблемы з наркотыкамі, якія яна адмаўляла, перадае ВВС.

Амерыканская спявачка Уітні Х’юстан працавала ў стылі соўл і рытм-энд-блюз. Яна мела ўнікальны голас і цудоўныя знешнія дадзеныя, што і зрабіла яе адной з самых знакамітых і камерцыйна паспяховых поп-спявачак у гісторыі. Яна ўвайшла ў кнігу рэкордаў Гінэса як уладальнік найвялікшай колькасці ўзнагародаў.

Ва ўсім свеце прададзена каля 170 мільёнаў запісаў яе песень. Уітні Х’юстан таксама здымалася ў кіно. Асаблівы поспех меў фільм “Целаахоўнік”, дзе яе партнёрам стаў Кэвін Костнэр.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі