Памёр беларускі алімпійскі чэмпіён 1964 года Рамуальд Клім

Рамуальд Клім нарадзіўся 25 траўня 1933 года ў Нясвіжскім раёне Мінскай вобласці, нагадвае БелаПАН. У 1964 годзе ён выйграў Алімпіяду ў Токіо, быў чэмпіёнам Еўропы ў 1966 годзе. Уладальнік Кубка Еўропы, чатырохразовы чэмпіён СССР, а таксама рэкардсмен свету і Еўропы і дзевяціразовы рэкардсмен СССР. Такім быў далёка не поўны спіс яго спартовых дасягненняў.