Палякі рэканструявалі фрагмент беларускага катыньскага спісу

Цэнтр польска-расійскага дыялогу і паразумення апублікаваў частку прозвішчаў з так званага беларускага катыньскага спісу — забітых на тэрыторыі Беларусі грамадзян Польшчы.

У фрагменце — 98 прозвішчаў польскіх грамадзян, закатаваных савецкай уладай у 1940 годзе ў беларускіх турмах.

Як адзначае Радыё "Свабода", спіс ўзнік у выніку параўнання спісаў польскіх грамадзян, якія загінулі на тэрыторыі былых паўночна-ўсходніх ваяводстваў Польшчы, з запісамі прозвішчаў асоб, якіх перавозілі ў мінскую турму канвойныя войскі НКУС СССР.

Цэнтр польска-расійскага дыялогу падкрэслівае, што адсутнасць далейшых звестак пра асоб з гэтага спісу пацвярджае, што яны былі забітыя. Спіс можа павялічыцца ў выніку далейшых даследаванняў.

Пазнаёміцца са спісам можна па спасылцы.

Фота — svoboda.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі