Палітвязень Павел Севярынец едзе дадому ў Віцебск

Уначы 1 студзеня Севярынец скіруецца назад, на месца адбывання пакарання. Гэтыя тры дні ён збіраецца аддаць сям’і, а таксама заняцца некаторымі грамадска-палітычнымі справамі. Напрыклад, падтрымаць віцебскага актывіста Сяргея Каваленку, якога цяпер судзяць. Пра гэтыя планы Павел Севярынец распавёў Еўрарадыё, едучы ў машыне ў Мінск. Далей ён будзе дабірацца ў Віцебск цягніком.

Сустаршыня “Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі” кажа, што пачуваецца адносна добра. Прынамсі, ёсць нямала людзей, якім цяпер значна цяжэй, чым яму, кажа Севярынец. Гэта палітвязні Мікола Статкевіч, Андрэй Саннікаў, Зміцер Дашкевіч і Эдуард Лобаў. У новым годзе ён спадзяецца пабачыць іх на волі, сказаў палітык.

111228 Sieviarynec s.mp3

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі