Падтрымаць БАТЭ ў Парыж паехалі каля 200 фанатаў з Беларусі

Падтрымаць барысаўскі футбольны клуб БАТЭ, які 24 лютага гуляе з парыжскім Пары Сэн-Жэрмэн прыедуць каля 200 фанатаў. Многія ўжо выехалі ці вылецелі з Беларусі ў Францыю.

"Быццам бы тры аўтобусы было пакуль. І ўсякія іншыя групы таксама. Мы ўзялі на рэалізацыю для простых фанатаў 250 білетаў. Павінна хапіць. Мы з запасам бралі, разлічвалі на 200 чалавек", – кажа супрацоўнік прэс-службы БАТЭ Андрэй Вашкевіч.

Адзін білет на матч каштуе 20 еўра, іх рэалізуе БАТЭ, а вось спосабаў даехаць існуе некалькі. Усе заўзятары дабіраюцца па рознаму.

"Хто як дабіраецца. Я ведаю клуб заўзятараў наш арганізуе аўтобусы, нехта сам едзе, нехта ляціць. Рознымі спосабамі", – гаворыць Вашкевіч.

Аўтобусы арганізоўвае афіцыйны фан-клуб БАТЭ, па словах кіраўніка фан-клуба Віктара Буевіча з імі едзе каля 150 чалавек.

"Дакладную колькасць сказаць не магу, каля 150 чалавек хутчэй за ўсё будзе. Кошты вар'іруюцца ў залежнасці ад тэрмінаў, ёсць віза або няма, хтосьці ляціць на самалёце. Калі ехаць на аўтобусе можна было ўкласціся ў 300 еўра разам з візай".

Таксама тур у на матч прапануе кампанія “АБФФ-Путешествие”:

“Праз нашу фірму едзе 30 чалавек”.

Кошт тура на аўтобусе ад 300 еўра, плюс 60 еўра за візу. Авія-тур каштаваў ад 650 да 850 еўра. У тур уваходзіць пражыванне ў гатэлі на 3 ночы, медстрахоўка, авіябілет у два бакі, білет на матч, сняданкі і экскурсіі. Праграма даволі насычаная. Акрамя наведвання матчу арганізатары прапануюць 3 дні ў Пражы, з шопінгам, наведваннем клубаў, экскурсіяй і Дыснэйлэндам па жаданні за даплату.

Нагадаем, у першым матчы 1/16 Лігі Еўропы, які адбыўся ў мінулы чацвер на мінскім стадыёне “Дынама”, БАТЭ згуляў з ПСЖ унічыю 2:2. Для выхаду ў наступны раўнд нашай камандзе неабходна або перамагаць, або гуляць унічыю, забіваючы не менш за тры галы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі