Па Варшаве гуляюць дзікі (фота)

Некаторыя з іх настолькі нахабныя, што апанавалі ў пошуках ежы сметнікі каля жылых дамоў, паведамляе Польскае радыё для замежжа.

Па мясцовым парку дзікі шпацыруюць ужо каторы месяц, але дагэтуль людзі не звярталі ўвагі на жывёл. Сітуацыя змянілася, калі паводзіны звяроў сталі невыноснымі — гараджане сустракалі дзікоў нават на аўтобусных прыпынках.

Служба гарадскіх лясоў абяцае, што неўзабаве пачне лавіць дзікоў і вывозіць падалей ад горада. У найбольш аблюбаваных ляснымі свіннямі месцах ставяць адмысловыя прыстасаванні да адлову жывёл.

Мэрыя Варшавы дазволіла “дэпартаваць” са сталіцы ў паўднёвыя рэгіёны краіны 300 дзікоў.

Праблемы з ляснымі турыстамі маюць яшчэ тры варшаўскія раёны, якія мяжуюць з лясамі: Бялалэнка, Вілянаў і Вавэр.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі