Па беларускім тэлебачанні паказалі жорсткае порна

Прыкладна ў 15.45 на канале БелМузТВ музычныя кліпы перапыніліся трансляцыяй парнаграфічнага відэа.


“Відаць, па тэхнічным збоі або па нечай правакацыі ішло відэа парнаграфічнага характару. У кадры жанчына і мужчына з аголенымі геніталіямі ў буйным плане. Беларускае ТБ працягвае радаваць”, — каментуюць чытачы парталу TUT.by.

“На БелМузТВ сёння мінімум дзесяць хвілін паказвалі порна каля 15:50”.

“Я адзін сёння бачыў, як порна жорсткае круцілі па БелМузТВ ці яшчэ хто? А 15.50. Пасля званка ў тэхпадтрымку адключылі праз пару хвілін. Вось спецыялісты! Дзеці дома... Думаю пра пазоў у суд...”.

Дырэктар тэлеканала БелМузТВ Аляксандр Капёнкін пацвердзіў факт інцыдэнту, але пакуль адмовіўся што-небудзь каментаваць.

Сяргей Міхалок выказаўся пра порнаролік на "БелМузТВ" (відэа)

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі