Па Беларусі ідзе чарговы цыклон — Феры

Ён ужо адзначыўся ападкамі: на паўночным захадзе ішоў мокры снег, на большай частцы тэрыторыі краіны да раніцы ён змяніўся дажджом. Сёння Феры будзе праходзіць праз Беларусь, паведамляе auto.onliner.by. Па словах сіноптыкаў, чакаецца мокры снег з дажджом. Але пад вечар на паўднёвым захадзе краіны нават вызірне сонца.

Уначы чакаецца некаторае паніжэнне тэмпературы. Месцамі магчыма галалёдзіца.

Фота — onliner.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі