Новы трэнер для баскетбольнай зборнай можа з'явіцца да канца года

Пра гэта Еўрарадыё паведаміў генеральны сакратар федэрацыі баскетболу Ігар Сялюн.

Нагадаем, Анатоль Буяльскі (на здымку), які займаў пасаду галоўнага трэнера жаночай зборнай, нядаўна абвясціў, што не мае намеру працягваць кантракт з беларускай федэрацыяй баскетболу. Ужо да новага года жаночая зборная краіны можа атрымаць новага трэнера.

Сялюн: “Да апошняга мы спадзяваліся, думалі, што, магчыма, сітуацыю ўдасца вырашыць… Але ў дадзены момант федэрацыя займаецца разглядам іншых кандыдатур на пасаду галоўнага трэнера зборнай. Мы будзем спрабаваць зрабіць так, каб гэты працэс не зацягваўся. Хацелася б разабрацца як мага хутчэй — у ідэале да 4 снежня, да лёсавання, каб у новы год каманда ўвайшла з новым трэнерам”.

Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі