Як паведамляе Радыё "Свабода", два гады таму, у студзені 2011-га, газета The Washington Post надрукавала артыкул Джона Кэры і незалежнага сенатара Джо Лібермана. Разам яны заклікалі Захад адказаць на паслявыбарчыя рэпрэсіі ў Беларусі адраснымі эканамічна-фінансавымі і візавымі санкцыямі.
Кэры і Ліберман прапанавалі пяць крокаў, якія мусілі прыняць ЗША і Еўрасаюз. У іх ліку — адрасныя санкцыі супраць беларускіх чыноўнікаў, адказных за пераслед і парушэнні правоў чалавека, санкцыі супраць кануэрна "Белнафтахім", пыненне беларускіх уладных праектаў ва Усходнім партнёрстве. Таксама палітыкі заклікалі Расію далучыцца да ціску на афіцыйны Мінск.
Фота — Reuters
Новы дзяржсакратар ЗША раней выступаў за санкцыі супраць Мінску

Нагадаем, што Джон Кэры замяніў на пасадзе дзяржсакратара Хілары Клінтан.
-
9:39 24.03.2023
-
12:58 25.07.2022