Nike вымае з продажу ў ЗША футболкі "Бостанская разня"

Пасля выбухаў у Бостане на мінулым тыдні фірма вырашыла прыбраць футболкі, якія могуць выклікаць у пакупнікоў двухсэнсоўныя асацыяцыі. Іх выключаюць як з рознічнага, так і онлайн-продажу, перадаюць замежныя інфармагенцтвы.

Трыўмфальныя перамогі New York Yankees над Red Sox у 1978 і 2006 гадах увайшлі ў гісторыю амерыканскага бейсбола як "Першая бостанская разня" і "Другая бостанская разня". Назвы былі дадзеныя па аналогіі з масавым забойствам жыхароў Бостана брытанскім войскам у 1770 годзе.

Дарэчы, гэта не першы раз, калі трагічныя падзеі змушаюць Nike адмаўляцца ад рэкламных хадоў. Раней кампаніі давялося адмовіцца ад рэкламнага плаката з малюнкам бегуна Оскара Пісторыўса і словамі "Я куля ў барабане". Гэта было зроблена пасля таго, як паралімпійскі бягун трапіў пад суд за забойства сваёй сяброўкі, топ-мадэлі Рывы Стэнкамп.

Фота — uproxx.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі