Сіноптыкі: у панядзелак уначы да 12 марозу, удзень — да 6 цяпла

Уначы на тэрыторыі краіны істотных ападкаў не прагназуюць. Удзень месцамі чакаецца мокры снег, на асобных участках дарог будзе галалёдзіца. Вецер пераменных напрамкаў 3-8 метраў за секунду.

Тэмпература паветра ўначы складзе ад 1 да 7 градусаў марозу, пры праясненнях будзе мінус 8-12 градусаў. Удзень паветра прагрэецца да 6 градусаў цяпла, інфармуе БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі