Сіноптыкі: у панядзелак невялікі снег і да 19 градусаў марозу

Надвор’е будзе пераважна без ападкаў, толькі на захадзе краіны месцамі магчымы невялікі снег. На асобных участках дарог захаваецца галалёдзіца. Вецер няўстойлівы, слабы.

Тэмпература паветра ўначы складзе 12-19 градусаў марозу, месцамі будзе да мінус 20-23 градусаў. Удзень прагназуецца 1-7 градусаў ніжэй за нуль, інфармуе БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі