На выставе "СМІ ў Беларусі" незалежныя журналісты зладзілі флэш-моб

У Мінску адкрылася выстава "СМІ ў Беларусі". Найперш на ёй прадстаўленыя дзяржаўныя выданні, а таксама разнастайныя выдавецтвы і рэкламныя кампаніі.

Ніводнага недзяржаўнага грамадска-палітычнага выдання карэспандэнт Еўрарадыё на выставе не заўважыў. Затое на ганаровым месцы выставы размешчаны стэнд урада Масквы. Поруч з такімі выданнямі, як "Известия" і "Российская газета", на стэндзе паказаная прадукцыя Выдавецкага дома ўрада Масквы. Ён прапануе кнігу біяграфію Аляксандра Лукашэнкі, напісаную вядомым гісторыкам Роем Мядзведзевым.

Перад пачаткам выставы каля 10-15 супрацоўнікаў газет "Наша Ніва" і "Народная Воля" зладзілі флэш-моб. Яны сталі перад уваходам у выстаўны цэнтр, трымаючы ў руках свае выданні. Калі на ўрачыстым адкрыцці выступалі чыноўнікі, журналісты сталі ў першы шэраг публікі і трымалі свае выданні з разгорнутымі старонкамі. Аднак ні міністр інфармацыі Алег Праляскоўскі, ні першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Аляксандр Радзькоў, ні кіраўнік Белтэлерадыёкампаніі Генадзь Давыдзька ніяк не адрэагавалі на гэта.

Пасля ўрачыстага адкрыцця журналісты здолелі падысці да чыноўнікаў, паказаць выданні і сказаць пра сваю сітуацыю.

Першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Аляксандр Радзькоў

Фота — Еўрарадыё

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі