На выбары-2015 апазіцыя хоча мабілізаваць беспартыйных

У дыскусіі падчас сустрэчы выступілі кандыдаты ў дэпутаты на парламенцкіх выбарах 2012 года і назіральнікі, а таксама каардынатары кааліцыі з Мінска Сяргей Калякін і Віктар Карняенка.

Лідар Беларускай партыі левых “Справядлівы свет” Сяргей Калякін патлумачыў:

Калякін: "Ёсць высокі патэнцыял для таго, каб было яднанне палітычных партый. Але мы лічым, што гэтага недастаткова. Трэба прыцягваць сюды таксама непалітычнае насельніцтва. Пакуль самі людзі не зразумеюць, што ад выбараў залежыць іх жыццё, і жыццё можна змяніць праз выбары, немагчыма змяніць сітуацыю толькі наяўнымі сіламі сябраў палітычных партый".

На сходзе, дарэчы, абмяркоўваўся фармат прэзідэнцкіх выбараў 2015 года. Гучалі расповеды пра неабароненасць тых, хто ідзе на выбары ў шэрагах апазіцыі, пар запалохванне ды рэпрэсіі.

А вось прапанову палітэмігранта палкоўніка Барадача пра інтэрнэт-выбары арганізацыйнага камітэта Рады нацыянальнага адраджэння Беларусі не абмяркоўвалі. У размове пасля сходу Калякін акрэсліў яе як “занадта віртуальную ініцыятыву прыватнага чалавека”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі