На вясну 2012 года рыхтуецца Кангрэс беларускіх нацыяналістаў

Неабходнасць правесці такі кангрэс яны тлумачаць дыскрымінацыяй беларускамоўнага насельніцтва, а таксама пагрозай для незалежнасці Беларусі, перадае Радыё "Свабода".

Адным з асноўных пытанняў на кангрэсе будзе пытанне абароны культуры. Таксама ініцыятары будуць абмяркоўваць адкрыццё беларускамоўных навучальных установаў.

Зладзіць акцыю плануецца ў сталіцы. Аднак не выключаюцца і запасныя варыянты. Кангрэс можа прайсці і па-за межамі Беларусі, у мясцінах, гістарычна звязаных з лёсам Беларусі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі