На Століншчыне бабёр-"дыверсант" пашкодзіў дамбу

Як піша газета “Вечерний Брест”, бабёр прарыў нару дыяметрам 30-40 сантыметраў у дамбе, якая бароніць ад паводкі палі. Праз адтуліну хлынула вада аб’ёмам 20 кубаметраў у хвіліну. Аднак мёрзлы грунт уратаваў дамбу ад поўнага размыву.

Меліяратары пры ліквідацыі аварыйнай сітуацыі звярнуліся да народных метадаў барацьбы з буйнымі грызунамі. Бабровы ход з абодвух бакоў і саму нару засыпалі гноем і умацавалі мяхамі з пяском.

Пад Петрыкавам прарвала 20 метраў дамбы (фота)

Спецыяліст: бабёр, які загрыз чалавека, мог быць шалёным

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі