На Статут ВКЛ сабралі грошы

Яна адгукнулася на нядаўні заклік Нацыянальнага банку Беларусі. Такім чынам, Статут ВКЛ 1588 года вернецца ў нашу краіну.

Як паведамляе "Наша ніва", прыватныя ахвярадаўцы сабралі 76 мільёнаў рублёў. Яшчэ 4500 долараў унёс прыватны прадпрымальнік з Магілёва, які пажадаў застацца невядомым. 100 тысяч расійскіх рублёў выдаў беларус з Расіі Павал Бераговіч. "Альпара" ахвяравала столькі грошай, колькі бракавала да поўнай сумы.

Нагадаем, Статут Вялікага княства Літоўскага 1588 года быў выстаўлены на электронны аўкцыён уладальнікам антыкварнай крамы ў Маскве. Асобнік быў ацэнены на 45 тысяч долараў. Музей гісторыі Магілёва абвясціў дабрачынную акцыю па зборы сродкаў для яго выкупу. Частку грошай (10%), паводле папярэдняй дамоўленасці з прадаўцом, ужо пералічылі. Рэшту сумы трэба было перавесці цягам трох месяцаў.

Адзначым, што ва ўсім свеце налічваецца каля 60 асобнікаў усіх трох выданняў Статута, а ў Беларусі няма ніводнага.

Застаецца яшчэ пытанне, ці ўдасца без праблем вывезці ў Беларусь набыты ў Маскве Статут ВКЛ. Нядаўна літоўскія навукоўцы ў інтэрв'ю Радыё Свабода звярталі ўвагу на гэта — у Расіі дзейнічаюць законы, якія не дазваляюць вывозіць падобныя старажытныя і каштоўныя рэчы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі