На станцыі метро "Няміга" загінуў малады хлопец

Як інфармуе партал tut.by, загінуламу прыблізна 25-30 гадоў. БЕЛТА адзначае, што дакументаў пры ім не было. Паводле папярэдняй інфармацыі, мужчына мог наўмысна кінуцца пад цягнік. Іншыя падрабязнасці пакуль невядомыя.

Рух цягнікоў на Аўтазаводскай лініі быў спынены на 20 хвілінаў, пазней нейкі час цягнікі не спыняліся на станцыі "Няміга".

Cёлета гэта не першы выпадак падзення людзей на рэйкі і пад цягнікі мінскага метро. Папярэднія здарэнні адбыліся ў сакавіку.

Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі