На стадыёне ў цэнтры Мінску адбыўся пажар (фота)

У абед загарэўся адзін з гандлёвых павільёнаў на тэрыторыі стадыёна,  паведамляе "Народная Воля". У панядзелак рынак не працуе, а таму, натуральна, і ў гэтым павільёне нікога не было.

Выратавальнікі кажуць, што прычыны пажару яшчэ будуць высвятляцца. Магчыма, павільён загарэўся з-за няспраўнай электраправодкі.

Дарэчы, пацярпелых няма, пажар пагасілі даволі хутка.

Фота — "Народная Воля"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі